Дразды - Мова павiнна жыць

Дразды - Мова павiнна жыць
  • Формат: MP3
  • Якість: 320 kbps
  • Додано: 21 лютого 2025
Слухати
онлайн
Скачати MP3
на телефон
Слова пісні
Абмялела рака, стала вузкаю.
Ды ўсё роўна яна бяжыць.
Так і мова мая беларуская
Яна ёсць і павінна быць.
Няхай кажуць: забытая, кволая,
І паўсюль яна не гучыць.
Але ж мы дзяржава з моваю,
Таму мова павінна жыць.

Як рамонкі і сінь васільковую
Заплятаюць дзяўчаткі ў вянкі.
Так і я беларускімі словамі
Свае думкі сплятаю ў радкі.
Вадой, кажуць, каменне точыцца.
Асфальт парастак можа прабіць.
Таму вельмі мне верыць хочацца,
Што заўжды будзе мова жыць.
Мы, нашчадкі Купалы і Коласа,
Багдановіча і Крапівы,
Зберагчы нашу спадчыну здолеем.
Ты жыві, наша мова, жыві.

Ты народа душа карані
І аснова,
Ты як песня, як лёс, як вясна.
Беларуская родная бацькава
мова,
Ты, на свеце як маці адна.
Як крынічка, як дожджык вясновы,
Шчасце, вера, каханне, спакой.
Беларускае роднае матчына слова,
Ты ляці над краінай маёй.