Дразды - Бацькаў падворак
Слова пісні
Скрыпнуць веснічкі гукам знаёмым,
На бацькоўскі падворак ступлю.
Ліст зжаўцелы з высокага клёну
Упадзе на маю галаву.
Я па родным куточкам прайдуся,
Дзе дзяцінства маё прайшло,
Да бярвенняў плячом прытулюся,
Нашай хаты адчую цяпло.
Бацькаў падворак, родныя рэчы,
Куфар у сенцах, кажух на печы.
Цэбры і дзежкі, маміны шклянкі,
Коўдры льняныя і выцінанкі.
Ручнік-набожнік вышыты мамай,
А на стале абрус даматканы.
Дорага сэрцу ўсё ў роднай хаце.
Кошту не мае гэта багацце.
Хлеў пусты і пустыя павеці,
Адзвінела, сышло ў забыццё.
І гуляе адзін толькі вецер,
Дзе калісьці бурліла жыццё.
Дзе калісьці плугі, нібы скібу,
Адразалі зямлю па вясне.
А я сёння хаджу па сядзібе,
Сею толькі ўспаміны свае.
На бацькоўскі падворак ступлю.
Ліст зжаўцелы з высокага клёну
Упадзе на маю галаву.
Я па родным куточкам прайдуся,
Дзе дзяцінства маё прайшло,
Да бярвенняў плячом прытулюся,
Нашай хаты адчую цяпло.
Бацькаў падворак, родныя рэчы,
Куфар у сенцах, кажух на печы.
Цэбры і дзежкі, маміны шклянкі,
Коўдры льняныя і выцінанкі.
Ручнік-набожнік вышыты мамай,
А на стале абрус даматканы.
Дорага сэрцу ўсё ў роднай хаце.
Кошту не мае гэта багацце.
Хлеў пусты і пустыя павеці,
Адзвінела, сышло ў забыццё.
І гуляе адзін толькі вецер,
Дзе калісьці бурліла жыццё.
Дзе калісьці плугі, нібы скібу,
Адразалі зямлю па вясне.
А я сёння хаджу па сядзібе,
Сею толькі ўспаміны свае.

